| Подробно о творческом коллективе"Шчодрыца"Краткое описание: Народный ансамбль народной песни , в репертуаре которого стилизованные, обработанные народные песни. Подробное описание: Калектыў быў створаны ў 1993 годзе на базе Лагойскага гарадскога дома культуры. Стваральнік – С. А. Шубара. Ганаровае званне «народны» мае з 1996 года . З 2014 калектывам кіруе Лашкевіч Л. У. Ансамбль «Шчодрыца» – жаночы вакальны калектыў, які аб'ядноўвае удзельніц рознага ўзросту, характару і прафесійнай прыналежнасці. Узрост удзельніц ад 16 да 48 гадоў. Сярод іх студэнты, служачыя, настаўнікі і медыкі. Кожная ўдзельніца сваім тэмбрам надае агульнаму гучанню ансамбля свой каларыт. Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць, актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах рознага ўзроўню (рэспубліканскія, абласныя, раённыя, гарадскія). Калектыў «Шчодрыца» пастаянны ўдзельнік абласных творчых конкурсаў («Напеў зямлі маёй», «Пеўчае поле») Неаднаразовыя ўдзельнікі абласнога конкурса «Напеў зямлі маёй». У 2015 калектыў прыняў удзел у праекце Белдзяржтэлерадыёкампаніі «Наперад у мінулае». Праграма з удзелам калектыву была паказана на 3 нацыянальным канале. Таксама ансамбль «Шчодрыца» запісаў рымейк песні "Cheesecake" для праекту «Тэлевяршыня». Творческая характеристика:Рэпертуар калектыва багаты і своеасаблівы. Калектыў працуе ў стылі змешвання аўтэнтычнай і сучаснай манеры выканання, што надае вобразу калектыва непаўторны характар і дазваляе прыцягнуць да творчасці гледачоў рознага ўзросту. У рэпертуары калектыву беларускія народныя песні, а таксама аўтарскія песні, напісаныя Шарамеццевым С. І. (былым кіраўніком ансамбля) Репертуар (Ваши произведения):1. “Жыла я ў татачкі ў выгодзе” 2. “Прывітальная” 3. “Паедзем дамовачкі” 4. “Як табе, мае сонейка” 5. “Ой, гарэлачка мая” 6. “Сядзіць дзед на пячы” 7. “Зялен дубок” 8. “Балада” 9. “Пойдзем, дзеўкі” 10. “Дзявочыя мары” 11. “Зашумела ляшчынонька” 12. “Па месяцу жыта жала” 13. “Ехаў Федар” 14. “Пад чарачку” 15. “Дзявочая вясна” 16. “Свет настаў” 17. “Самаварчык” 18. “Маруся” 19. “Ой, вецер вее, павявае” 20. “Ой, на горэ” 21. “Каля рэчкі, каля броду” 22. “Звіняць звончыкі” 23. “Ходзіць Ваня па вуліцы” 24. “Родны край” 25. “А ў садзі рожа” 26. “Ой, там на ганку” 27. “Ой, на горэ мак, мак” 28. “Ой, там на горэ” 29. “Ваня, Ванюша” 30. “А ў нядзелечку” 31. “Гыля, гыля, шэры гусі” 32. “Ой, у лузе, пры даліне” 33. “Ой, пайду я, пайду” 34. “Талака” 35. “Ажыныўся стары дзід” 36. “Закацісь, закацісь” 37. “Ой, барком, барком” 38. “Ты не захадзі” 39. “Прыпеўкі” 40. “Белыя росы” 41. “Ой, на горі, горі” 42. “Ой, ідзі страла” 43. “Я скакала, плясала” 44. “Гэй, саколы” В каких мероприятиях принимали участие:
|